Усе навіны

Трэнер «Арэнбурга» Дэаграсія: «Ведаю Мартынава вельмі даўно, ён хуткі, добра разумее гульню і гуляе галавой»

3 сакавіка, 15:49

Галоўны трэнер «Арэнбурга» Давід Дэаграсія пасля матчу з ЦСКА (1:1) выказаўся пра беларускіх гульцоў у яго клубе.

– З Цімафеем Мартынавым мы знаёмыя яшчэ з Беларусі – працавалі разам у акадэміі «Дынама» Брэст. Ведаю яго добра вельмі даўно. У яго ёсць шэраг якасцяў: хуткі, добра разумее гульню і гуляе галавой. Яму зараз патрэбны час, каб адаптавацца. Ён нам дапаможа ў будучыні.

– Сёння не гуляў Міхаіл Сівакоў. Гэта вашае рашэнне ці ў яго траўма?

– Рашэнне было маім, у яго траўмы ніякай няма. Ён трэніраваўся вельмі добра – як і ўся каманда. Яму зараз трэба пачакаць свой момант, які ў яго яшчэ будзе, – сказаў Дэаграсія.