Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Хлопцы жартуюць, хоць у Салігорску хатнія матчы гуляй»

5 сакавіка, 22:15

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падзяліўся меркаваннем пра матч за Суперкубак Беларусі супраць мінскага «Дынама» (0:0, 4:3 пен.).

– Наколькі ў Салігорску ўсё атрымалася? Ацэніце Суперкубак.

– Натуральна, мы ў Салігорску… Ужо хлопцы нашы жартуюць, што хоць сюды пераязджай хатнія гульні нашы рабіць. Таму што пакуль і ў тым годзе мы «Шахцёр» у такім жа пенальці прайшлі (у матчы ў адказ 1/4 фіналу пераможнага Кубка Беларусі (0:0, 5:3 пен.) – заўв.), і цяпер.

Таму пра якасць гульні казаць у фіналах сапраўды не хочацца. Тут заўсёды вынік пераважае. Гэты кубак над галавой – гэта гісторыя, гэта трафей, і гэтым усё сказана, – падзяліўся Молаш