Усе навіны

Мікіта Букаткін: «Гадоў у 14 на 10 секунд адключылася сэрца. Бачыў белы калідор і ўсё»

6 сакавіка, 14:08

Былы паўабаронца «Іслачы», «Шахцёра» і іншых клубаў ЧБ Мікіта Букаткін згадаў, як перажыў спыненне сэрца.

– Можаш расказаць пра клінічную смерць? Гэта нейкая вельмі страшная гісторыя, ты мог бы і не выжыць.

– Я тады ўжо быў у мiнскім «Дынама». Мне было гадоў 14, па-мойму. А трэнер МТЗ Сяргей Ананьеўскі, які таксама працаваў у школе «Дынама», прасіў часам дапамагаць МТЗ. І я тады гуляў. Гэта быў «Хрустальны мяч».

Ідзе матч, кутні, падача, я бягу, бачу мяч – белы калідор і ўсё. Я адкрываю вочы – ляжу і нада мной паўкола, усе галовы нахілілі на мяне. Я не разумею, што адбываецца. Пасля мне галаву зашылі і адразу дадому. Потым мне распавялі, што здарылася: падчас кутняга пайшла падача, гулец бег за мной і сваім ілбом мне цемечка рассек. Я зваліўся, пачалася эпілепсія.

Пашанцавала, што ў тыя часы у МТЗ была добрая каманда, у іх добрыя грошы былі. Прыехаў доктар Румо Дзіма, ён прывёз ці то накладныя для футбалістаў, ці то яшчэ нешта, я не памятаю. Ён прыехаў за хвілін 5-10 да вось гэтага моманту. I ў яго з сабой быў дэфібрылятар. Убачыўшы, ён хутка пабег за ім. У мяне пачалася эпілепсія, язык западаў. Ён запусціў дэфібрылятар, пачаў даваць разрад. Раз, два, тры – не дапамагала. Ён яшчэ раз зрабіў.

Потым ён мне сказаў, што ў мяне на 10 секунд адключылася сэрца. Гэта значыць мне проста пашанцавала, што ён прыехаў за хвілін 5-10 да гэтага. Сядзела б, умоўна, бабуля-лекар – я не ведаю, што было б. Прыехала б хуткая, паспела б ці не? Зразумела, што ў такiх выпадках яны хутка прыязджаюць.

У мяне пытаюцца ўвесь час: што ты бачыў, што адчуваў? Нічога. Проста памятаю, што быў белы калідор. Памятаю мяч, белую прастору, потым расплюшчваю вочы – і ўсе нада мной стаяць, – успомніў Букаткін.