Усе навіны

Залескі пасля 2:0 з «Шахцёрам»: «У «Тарпеда-БелАЗ» у планах аднавіцца фізічна, ментальна і ехаць толькі за перамогай»

8 сакавіка, 00:00

Віцэ-капітан «Тарпеда-БелАЗ» Аляксей Залескі пракаментаваў перамогу над салігорскім «Шахцёрам» у першым матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі (2:0).

Нагадаем, што матч у адказ адбудзецца 10 сакавіка ў 14:30.

Пра аднаўленне пасля матчу Суперкубка і Кубка Беларусі

– У плане фізічным, то паспеў аднавіцца. Быў досвед ужо гуляць праз тры дні на чацвёрты. Гэта не першы раз. Я быў гатовы да гэтага. Фізічна адчуваў сябе нармальна. У першую чаргу даносілася трэнерскім штабам, каб пастараліся, настроіліся і адкінулі ўжо тое, што было на Суперкубку. Лічу, што з гэтым зладзіліся.

Пра капітанскую павязку

– Усё проста: каманда прыняла дадзенае рашэнне. Дзякуй вялікі ім за давер. За рашэньне, што мяне абралі віц-капітанам. Таксама Максім Мякіш можа лёгка замяняць. Быў у іншых камандах таксама капітанам, таму не ўпершыню.

Пра другі тайм ў гульні з «гарнякамі»

– Напэўна, усё-такі дзесьці адыграла псіхалагічная роля, што дзесьці лік 2:0. Згуляць трэба ззаду ўпэўнена і надзейна, не прапусціць ад суперніка. У гэтым плане крыху падселі.

Пра давер выканання пенальці ў матчы з «Шахцёрам» Вадзіму Пабудзею

– Вадзім Пабудзей вельмі добра б'е пенальці і чаму выбар упаў на яго? Абсалютна быў упэўнены ў ім. Аддаў яму мяч, каб выканаў. Ён умее, ён б'е па брамніку – моцная якасць, якой ён паспяхова карыстаецца. Думаю, у камандзе многія разумеюць, што Вадзім – найлепшы, напэўна, выканаўца [пенальці] у клубе. Таму і няхай ён выконвае, абы каманда перамагала.

Пра гол у выкананні Максіма Мякіша

– Аддалі ў сярэдзіну, Саша Ксенафонтаў добра разгарнуўся, аддаў галявую перадачу на Максіма Мякіша, які збег з глыбіні і выканаў як нападаючы падсечкай у далёкі кут. Пытанняў няма, прафесіянал.

Пра будучыя планы каманды

– Аднавіцца фізічна, ментальна і ехаць толькі за перамогай, – сказаў Залескі.