Усе навіны

Арцём Чалядзінскі: «Хочацца паехаць туды, дзе ёсць усё, каб праводзіць паўнавартасныя зборы»

8 сакавіка, 10:09

Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі расказаў аб падрыхтоўцы да новага сезона.

– Калі браць усё, што запланавалі, то рэалізавалі працэнтаў 70. Гэта, у першую чаргу, звязана з тым, што шмат людзей выбывала з трэніровачнага працэсу з прычыны хвароб і мікратраўм. Ды і поўнасцю яшчэ не былі ўкамплектаваны.

– Беларускія клубы вось ужо некалькі гадоў не выязджаюць на натуральныя палі на замежныя зборы. Ці шмат што вы ад гэтага губляеце?

– Калі казаць у цэлым, то граем мы на зямлі. Таму там трэніравацца і хочацца, але цудоўна разумеем, што пачынаем на штучным пакрыцці.

90 працэнтаў каманд не могуць сабе дазволіць гуляць у пачатку сезона на натуральным пакрыцці. Вядома, натуральны газон менш траўматычны, але ў клубе ёсць якасныя палі са штучным пакрыццём, да таго ж з падагрэвам. Многія клубы нам могуць пазайздросціць у гэтым пытанні. Бо нават калі ў каманд ёсць сінтэтыка, але не заўсёды з падагрэвам.

Канешне, хочацца паехаць туды, дзе ёсць усё, каб праводзіць паўнавартасныя зборы. Калі ёсць зямля, усё неабходнае побач, у тым ліку спарынг-партнёраў. Гэта, напэўна, зручна і, калі дазваляюць фінансы, то лепш, – сказаў Чалядзінскі.