Усе навіны

Андрэй Васілевіч: «Зборная Беларусі правядзе мінімум адзін спарынг у Мiнску»

8 сакавіка, 12:26

Першы намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч расказаў аб вяртанні зборнай Беларусі на Радзіму, дзе каманда правядзе дамашні таварыскі матч.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Наколькі зараз прасунулася вяртанне зборнай у Беларусь? Ёсць якія-небудзь навіны? Можаце чым-небудзь парадаваць?

– Безумоўна, але давайце не будзем радаваць словамі, а парадуем матчам. Пакуль, вядома, размова ідзе аб таварыскіх паядынках, у тым ліку і на тэрыторыі нашай краіны, больш канкрэтна – у Мінску будзе як мінімум адзін.

Што да астатніх, то намі робяцца пэўныя крокі, у тым ліку шчыльна камунікуем з УЕФА, але як і ў любым механізме, тут усё не так проста.

Гэта не рашэнне аднаго чалавека, гэта рашэнне выканкаму, куды ўваходзяць многія краіны Eўропы. Вядома ж, мы не скажам, што можам працiснуць.

Але і УЕФА таксама разумее, што ўсё засноўваецца не на сваім жаданні, а на палітычнай сітуацыі вакол нашай краіны. На жаль, пакуль аб паўнацэнным вяртанні футбола не гатовы гаварыць. На гэтым і наступным тыдні, калі да нас прыедуць прадстаўнікі УЕФА, будзем гэта абмяркоўваць. У нас ёсць добрая прапанова, якая дастаткова дэмакратычная для ўсіх бакоў, – сказаў Васілевіч