Усе навіны

Арцём Чалядзінскі: «Мінск» не гатовы змагацца з такімі клубамі, як «Нёман»

9 сакавіка, 21:45

Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нёманам» (0:1).

– Мы не гатовыя змагацца з такімі клубамі. «Нёман» па выканаўцах вышэй за нас. Матч можна падзяліць на першы тайм, у якім я задаволены выкананнем таго, што мы ад хлопцаў патрабавалі.

Мы практычна не дапусцілі нейкіх памылак у сваіх варот. У той жа час, былі моманты для ўзяцця варот. Адзінае, у нас пакуль кульгае рэалізацыя ў завяршальнай стадыі.

Над гэтым, на маю думку, трэба больш працаваць. Што да другога, то ўжо на фоне таго, што ў першым тайме мы паспрабавалі прэсінгаваць суперніка, месцамі гэта не атрымлівалася і мы затрацілі вялікую колькасць энергіі.

Нам цяжка, мы пакуль на стадыі станаўлення, паціху пачынаем сыгрывацца. Думаю, да чэмпіянату з кожнай гульнёй будзе выяўляцца прагрэс.

– У двух матчах згуляла нямала новых хлопцаў. Як бы вы ацанілі іх?

– Што тычыцца першай гульні, як мы ўжо казалі, у нас былі дэбютанты. Яны яшчэ ўліваюцца, ёсць памылкі, якія яны выконваюць. Ад гэтага мы нікуды не падзенемся. Таму самае цяжкае тое, што не хапае стабільнасці ў маладых хлопцаў, якія прыходзяць да нас. Ёсць як памылкі, так і добрыя якасці, якія яны паказваюць, – сказаў Чалядзінскі.