Усе навіны

Дзмітрый Камароўскі: «Трэба прызнаць, што «Іслач» не ўмее працаваць па ліку. У нас не так шмат футбалістаў, якія нешта выйгравалі»

10 сакавіка, 16:19

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі падвёў вынікі чвэрцьфінальнага супрацьстаяння ў Кубку Беларусі, у якім каманда спецыяліста прайшла «Віцебск» (4:1, 0:2).

– Гульня паказала, што на бягучы момант мы не пераўзыходзім «Віцебск» па патэнцыяле. Аб'ектыўных фактараў вельмі шмат. Матч трэба аналізаваць і неабходна разбіраць памылкі.

Дадам, што цяперашняя «Іслач» упершыню ўдзельнічала ў двухраўндавым супрацьстаянні, а гэта напэўна наклала свой адбітак. Трэба прызнаць, што мы не ўмеем працаваць па ліку. Усё ж такі ў нас не так шмат футбалістаў, якія нешта раней выйгравалі, таму ў такіх момантах псіхалогія і майстэрства выходзяць на першую ролю.

Калі ты ўпершыню з гэтым сутыкаешся, думаеш, што ўсё ў парадку. Хоць былі моманты, якія паказвалі на тое, што будзе не зусім гладка. Нічога не здарылася, што магло б моцна знерваваць. Так, добрага і чагосьці прыгожага было мала, але я ў прынцыпе гатовы да такіх сітуацый. Скажу так, што летась мы падыходзілі да сезона больш цэласна, чым цяпер.

– Наколькі гэтая параза можа дапамагчы вам напярэдадні старту чэмпіянату?

– Вынік матчу цалкам заканамерны – тут усё абʼектыўна. Проста трэба паглядзець на сітуацыю: што ў нас ёсць на сённяшні момант і каго мы маем. Нічога катастрафічнага не бачу. Хлопцам трэба зразумець, што ў нас ёсць толькі адно выйсце з гэтай сітуацыі: працаваць і яшчэ раз працаваць, аналізаваць свае памылкі і спрабаваць іх выпраўляць як мага хутчэй, пры гэтым быць цалкам сканцэнтраваным на гульні. У нас цяпер не так шмат гульцоў, каб мы маглі пасля паразы памяняць усіх і выпусціць новых. І наогул гэта не мой метад. Цяпер важна разуменне сітуацыі. Яна абавязвае нас працаваць, сціснуўшы зубы, а таксама патрабаваць максімум як ад сябе, так і ад партнёраў, – казал Камароўскі.