Усе навіны

«ПСЖ» у трэці раз запар згуляў унічыю ў Лізе

10 сакавіка, 17:20

«ПСЖ» разышоўся мірам з «Рэймсам» (1:1) у матчы 25-га тура Лігі 1. Гэта трэцяя нічыя каманды ў чэмпіянаце Францыі запар.

Да гэтага парыжане не здолелі абыграць «Манака» (0:0) і «Рэн» (1:1).

«ПСЖ» застаецца лідарам чэмпіянату Францыі – 56 ачкоў. Другім зараз ідзе «Брэст» – 46 ачкоў.

Поўная табліца Лігі 1 тут.