Усе навіны

Луіс Энрыке: «Магу пажадаць Мбапэ толькі ўсяго найлепшага ў будучыні»

10 сакавіка, 20:10

Галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке выказаўся пра нападаючага каманды Кіліяна Мбапэ, які пачаў матч 25-га тура з «Рэймсам» (2:2) на лаўцы запасных.

«Я магу толькі пажадаць Кіліяну ўсяго найлепшага ў будучыні.

Ён неверагодны гулец і яшчэ лепшы чалавек. Жадаю яму быць найлепшым з найлепшых», – сказаў 53-гадовы іспанец у інтэрв'ю Prime Video.

Адзначым, пасля чутак, што Кіліян працягне кар'еру ў «Рэале», гулец ужо не ўпершыню альбо не трапляе ў стартавы склад каманды, альбо не дайграе матч да канца.

Пасля матча з «Манака» (0:0) Энрыке заявіў, што «рана ці позна» камандзе давядзецца прывыкнуць да гульні без Мбапэ.