Усе навіны

Дзмiтрый Камароўскі: «Ці мог Калачоў пакінуць «Іслач», напэўна, лепш пытацца ў кіраўніцтва»

13 сакавіка, 09:42

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі распавёў, чаму капітан клуба, расійскі абаронца Іллі Калачоў не пакінуў клуб у зімовае трансфернае акно.

Нагадаем, што ў снежні галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пацвердзіў зацікаўленасць абаронцам «Іслачы» Іллём Калачовым.

– У Калачова ёсць кантракт, які дзейнічае на працягу паўгода. А мог ён ці не пакінуць клуб, напэўна, лепш пытацца ў кіраўніцтва. Мусіць, былі нейкія варыянты. Магчыма, яны не задаволілі клуб альбо самога гульца, – заявіў Камароўскі.