Усе навіны

ЕС прыняў рашэнне, што футбольная Суперліга павінна змяніць назву, паколькі чэмпіянат Даніі зарэгістраваў гэтае слова як свой брэнд

13 сакавіка, 22:13

ЕС вынес рашэнне на карысць чэмпіянату Даніі, які афіцыйна зарэгістраваў брэнд пад назвай Суперліга, паведамляе The Telegraph.

Суперліга – назва праекта, які мае на мэце замяніць УЕФА і яго турніры ў Еўропе. Выканаўчы дырэктар дацкай Суперлігі Клаўс Томсен паведаміў, што з-за рашэння ЕС таму праекту зараз трэба перайменавацца.

«Мы вельмі рады, што орган ЕС, які адказвае за таварныя знакі, пагадзіўся з тым, што брэнд Суперлігі ў ЕС будзе парушаць каштоўнасць, якую дацкія клубы ўклалі ў сваю Суперлігу», – сказаў Томсен.

У лютым была інфармацыя, што заяву супраць Суперлігі падпісалі ўсе краіны ЕС, акрамя Іспаніі.