Усе навіны

«МЮ» і adidas падпісалі новы кантракт – па ім клуб будзе плаціць па 10 мільёнаў фунтаў штрафу за кожны нявыхад у ЛЧ

16 сакавіка, 09:53

«Манчэстэр Юнайтэд» і adidas падпісалі новы спонсарскі кантракт, які ўступіць у сілу з наступнага года, паведамляе The Times.

Пагадненне разлічана да 2035 года і прадугледжвае выплату ў 90 млн фунтаў за сезон + бонусы.

Калі мужчынская/жаночая каманда выйграе АПЛ/Кубак Англіі/еўракубак, то клуб дадаткова заробіць да 4,4 млн фунтаў за кожны турнір.

Акрамя гэтага абнавіліся ўмовы штрафных санкцыяў. Калі зараз клуб павінен выплаціць штраф толькі ў выпадку нетраплення ў Лігу чэмпіёнаў на працягу двух сезонаў запар, чаго не здаралася з моманту падпісання старой дамовы, то з наступнага года «МЮ» будзе штрафавацца на 10 млн фунтаў за кожны нявыхад.