Усе навіны

Чалядзінскі пасля 0:1 ад БАТЭ: «Дапусцілі адну памылку, і яна аказалася фатальнай»

16 сакавіка, 16:04

Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі пракаментаваў паражэнне ад БАТЭ (0:1).

– Спадабаўся першы тайм. З хлопцамі выпрацавалі план. Мы стваралі моманты і, мусіць, мелі невялікую перавагу. У другой палове БАТЭ зрабіў перастаноўкі, і з гэтым мы крыху не справіліся. Дапусцілі адну памылку, і яна аказалася фатальнай, – сказаў Чалядзінскі.