Усе навіны

Дзмітрый Камароўскі: «Пра задачы «Іслачы» на сезон пакуль не будзем казаць, таму што якасна ўзмацніцца не можам»

17 сакавіка, 23:34

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі пракаментаваў старт сезона для каманды.

«У матчы з «Брэстам» крыўдна прапусціць у канцоўцы, але зыходзячы са зместу матчу, вынік заканамерны. У нас хапае праблем, стандарты ў тым ліку. Кардынальна падрыхтоўку да сезона не мянялі. Гульцы розныя: хтосьці сыходзіць, хтосьці дадаецца. Таму не заўсёды атрымліваецца стартаваць гладка, як хацелася б, але як ёсць.

Мінулы сезон даў мне пэўны вопыт трэнерскі. Нейкія рэчы новыя для сябе пазнаў. Натуральна, як і любы чалавек у сваёй дзейнасці набіраецца вопыту з часам.

Галаслоўна аб задачах на сезон пакуль не будзем казаць, таму што якасна ўзмацніцца не можам. Стараемся выціскаць з таго, што ёсць. Пра некаторыя пазіцыі, якія хацелі ўмацаваць, мы забыліся, таму што стала пытанне аб захаванні таго, што ёсць. Ужо адзначаў пасля кубкавай гульні, мы пакуль што не выглядаем цэласна ў плане колькасці гульцоў.

Што тычыцца еўракубкаў, то мы не задумваемся. Праблем хапае на столькі, што не магу ні пра што думаць, акрамя заўтрашняга дня», – сказаў Камароўскі.