Усе навіны

Камароўскі пра зімовую селекцыю: «Іслач» пакуль не выглядае цэласна нават у плане звычайнай колькасці гульцоў – будзем выціскаць максімум»

18 сакавіка, 20:02

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі распавёў пра тое, як каманда ўкамплектавалася да сезону.

– Нічога кардынальна новага ў перадсезоннай падрыхтоўцы «Іслачы» ў гэтым годзе не было. Памяняліся толькі сякія-такія людзі. Таму не заўсёды атрымліваецца так гладка, як хацелася б. Што ж, трэба працаваць далей.

– У мінулым годзе каманда выдатна выступіла. У гэтым сезоне будзеце паднімаць планку?

– Пра што цяпер можна галаслоўна казаць, калі мы якасна ўзмацніцца не маем магчымасці? Будзем старацца выціскаць максімум з тых футбалістаў, якія ёсць у распараджэнні. Будзем у кожнай гульні станавіцца лепш. У снежні ж паглядзім.

– Наколькі задаволены зімовай селекцыяй?

– Як спрацавалі – так спрацавалі. Пра тыя пазіцыі, якія планавалі ўмацаваць у пачатку міжсезоння, увогуле забыліся. Таму што паўстала пытанне ўжо аб тым, каб захаваць тое, што ёсць. Мы пакуль не выглядаем цэласна нават у плане звычайнай колькасці гульцоў, – сказаў Камароўскі.