Усе навіны

Бушма ўвайшоў у трэнерскі штаб «Крумкачоў»

18 сакавіка, 21:11

Уладзімір Бушма стане галоўным памагатым галоўнага трэнера «Крумкачоў» Сяргея Козекі. З варатарамі будзе працаваць Валерый Макарэвіч.

У мінулым сезоне выступаў у якасці гульца каманды. Ён правёў 24 матчы, прапусціў 32 мячы і ў 8 матчах пакінуў вароты «сухімі». Статыстыка тут.