Усе навіны

Цімафей Мартынаў: «Патэлефанаваў галоўны трэнер «Арэнбурга» і сказаў, што хоча бачыць мяне ў клубе, – прапановы з Беларусі не было»

24 сакавіка, 11:24

Нападаючы зборнай Беларусі U-21 і «Арэнбурга» Цімафей Мартынаў распавёў пра пераход ў расійскі клуб.

– Калі мяне выклікалі на гульню са зборнай Партугаліі U-21, мне патэлефанаваў галоўны трэнер «Арэнбурга» Давід Дэаграсія і сказаў, што хоча бачыць мяне ў клубе. Пазней усё стала адбывацца паэтапна. Пачаліся перамовы. Спачатку вырашылі, каб я прыехаў на зборы і прайшоў прагляд. Практычна адразу ўсё вырашылася. Было вельмі прыемна, што ў такую каманду запрашаюць і разьлічваюць.

– Ці былі ў вас прапановы ад беларускіх клубаў. Калі так, доўга разважалі пра тое, дзе працягнуць кар'еру?

– За тураў пяць да канца чэмпіянату, я даведаўся, што магу адправіцца «Арэнбург». Ад гэтага я і адштурхоўваўся са сваім агентам. Нейкай канкрэтнай прапановы з Беларусі не было, – распавёў Мартынаў.

Падрабязная статыстыка нападаючага тут.

Усе афіцыйны трансферы РПЛ можна знайсці тут.