Усе навіны

«Рэал» разглядае падпісанне абаронцы «Лілля» Ёра

25 сакавіка, 15:40

Мадрыдскі «Рэал» разглядае абаронцы «Ліля» Лэні Ёра як прыярытэтную мэту на падпісанне ў найбліжэйшае трансфернае акно.

Як паведамляе As, «Ліль» хоча атрымаць за 18-гадовага Ёра 60 млн еўра.

На дадзены момант «Рэал» лічыцца фаварытам у барацьбе за падпісанне абаронцы, апярэджваючы «ПСЖ», «Чэлсі» і «Баварыю». Лэні Ёра, Кіліян Мбапэ і Альфонса Дэвіс – галоўныя мэты «Рэала» на летняе транфернае акно.

Крыніца адзначае, што Ёра хацеў бы, не працягваючы пагадненне, пакінуць «Ліль» гэтым летам. Кантракт абаронцы з «Лілем» дзейнічае да лета 2025 года.

У цяперашнім сезоне Ёра правёў 25 матчаў за «Ліль» у Лізе 1 і вызначыўся 2 забітымі мячамі. Статыстыка футбаліста тут.