Усе навіны

«Нотынгем Форэст» падаў апеляцыю на зняцце 4 ачкоў – клуб лічыць пакаранне празмерным

26 сакавіка, 15:10

«Нотынгем Форэст» падаў апеляцыю на зняцце чатырох ачкоў парушэння Правілаў прыбытковасці і ўстойлівага развіцця ў перыяд да заканчэння сезона-2022/23.

Клуб прызнаў, што перавысіў дазволеныя выдаткі за трохгадовы перыяд на 34.5 мільёнаў фунтаў, але лічыць пакаранне празмерным.

Асноўнымі лініямі абароны для «Нотынгем Форэсту» з'яўляецца сцвярджэнне, што яны былі ў невыгодным становішчы, паколькі яны з'яўляліся адзіным клубам за апошнія гады, які павысіўся да АПЛ, але не атрымаў кампенсацыйныя выплаты.

Таксама «Нотынгем Форэст» прыводзіць пытанні, звязаныя з продажам Брэнана Джонсана. Форвард быў прададзены праз два месяцы пасля канчатковага тэрміну рэгулятарнай і статыстычнай справаздачнасці 30 чэрвеня, паколькі клуб імкнуўся атрымаць лепшую цану, забяспечыўшы рэкордную суму ў 47.5 мільёнаў фунтаў за выпускніка сваёй акадэміі.

Нагадаем, незалежная камісія прыйшла да высновы, што «Нотынгем Форэст» заслугоўвае штрафу ў шэсць ачкоў, але зменшыла іх да чатырох, паколькі клуб прызнаў парушэнні і цалкам супрацоўнічаў па справе.