Усе навіны

Арцём Чалядзінскі: «Душэўскі прыехаў з моладзевай зборнай з мікрапашкоджаннем. Мы не маглі яго выкарыстоўваць сёння»

31 сакавіка, 21:27

Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі пракаментаваў выбар складу на матч супраць мінскага «Дынама».

– Сёння з капітанскай павязкай выйшаў Забелін. Як думаеце, справіўся з гэтымі абавязкамі?

– Калі Кірыл атрымаў прыз найлепшаму гульцу матчу, значыць, гэта напэўна, даводзіць, што так. Я сам выходзіў з капітанскай павязкай у некалькіх камандах – гэта заўсёды дае нейкую дадатковую ступень адказнасці не толькі перад сабой, але і перад камандай.

– Як здароўе Шпакоўскага?

– Ён ужо здаровы, трэніраваўся. Але ў нас ёсць дамоўленасць з «Дынама», што ў матчах з ім Дзяніс не гуляе.

– Чаму не было ў складзе аднаго з ключавых гульцоў Душэўскага?

– Калі вы заўважылі, не толькі гэтага ключавога гульца не было. Данііл прыехаў з моладзевай зборнай з мікрапашкоджаннем. На жаль, мы не маглі яго выкарыстоўваць сёння.

– Як праходзіць аднаўленне Гурбана?

– Нармальна. Дакладней, любая траўма гэта ненармальна. У яго да таго ж вельмі нядобрая траўма – плячо. Гэта невядома, калі яно можа «выскачыць» ці яшчэ нешта. Пакуль што абмежаваліся тым, што не рабілі аперацыю. Але яму яшчэ рана казаць, – сказаў Чалядзінскі.