Усе навіны

Данііл Душэўскі: «У матчы са сталічным «Дынама» «Мiнск» хацеў перамагчы»

2 красавіка, 09:51

Нападаючы «Мiнскa» Данііл Душэўскі падзяліўся меркаваннем аб матчы са сталічным «Дынама» (0:0).

– Наладжваліся на перамогу. Паказалі добрую гульню і ў абароне, і ў нападзе. З рэалізацыяй праблемы. Думаю, усё выправіцца. Усе хацелі перамагчы. Аднак нічыя для нас у матчы з чэмпіёнам – таксама добры вынік.

– Нягледзячы на тое, што 3-4 чалавекі асноўнага складу не маглі гуляць, амбіцыі ўсё роўна рухаюць наперад?

– Вядома. Усе мы маладыя. У любым матчы жадаем выйграць. У футбол зараз гуляюць не прозвішчы, а футбалісты. Усе нашы хлопцы паказалі найлепшую гульню.

– Для Чaлядзінскага матч быў прынцыповы?

– Шчыра, не было такога. Думаю, хлопцы самі хацелі перамагчы. Злавілі гэтую матывацыю, таму што гулялі з чэмпіёнам. Думаю, для іх здорава было паказаць сябе ў такім матчы.

– Калі чакаць цябе на полі?

– Думаю, на гэтым тыдні пачну трэніравацца. Наступствы траўмы не турбуюць, – сказаў Душэўскі.