Усе навіны

Упраўленні спорту абласных выканкамаў Лукашэнкi спрабуюць прымусіць клубы Д3 зняцца з чэмпіянату

2 красавіка, 10:06

Як стала вядома Tribuna.com, супрацоўнікі ўпраўлення спорту абласных выканкамаў Лукашэнкі на загад так званага міністэрства спорту абтэлефаноўваюць усе каманды, якія заявіліся ў другую лігу. Іх спрабуюць пад пагрозай змены кіраўнікоў прымусіць зняцца з удзелу ў чэмпіянаце Беларусі сярод каманд другой лігі.

Нагадаем, лёсаванне Д3 запланавана на 3 красавіка. Раней паміж АБФФ і так званым міністэрствам спорту адбыўся канфлікт датычна фармату правядзення чэмпіянату.