Все новости

«Баер» падоўжыў серыю без параз да 40 матчаў

3 красавіка, 23:54

«Баер» разграміў «Фартуну» Дзюсельдорф у паўфінале Кубка Германіі - 4:0. Падапечныя Хабі Алонса працягнулі серыю без паражэнняў да 40 матчаў - 35 перамог і 5 нічыіх. За гэты перыяд каманда забіла 115 галоў. Баер застаецца адзінай камандай, якая ідзе без параз у бягучым сезоне ў еўрапейскіх топ-чэмпіянатах. 35 перамог у сезоне - гэта паўтарэнне клубнага рэкорду. У кампаніі 2001/02 клуб выйграў 35 матчаў з 60. Толькі 4 каманды з топ-5 ліг Еўропы ў XXI стагоддзі не прайгравалі ў 40 матчах ва ўсіх турнірах на працягу аднаго сезона. Акрамя «Баера», гэта «Ювентус» у сезоне 2011/12 (43 гульні без параз), «Інтэр» у сезоне 2004/05 і «Рэал» у сезоне 2016/17 (абодва - па 40). 6 красавіка «Баер» згуляе з берлінскім «Уніянам» на выездзе.