Усе навіны

Хацкевіч і Залеўскі пакінулі «Заглембэ» Сасновец

4 красавіка, 21:31
1

Як стала вядома Tribuna.com, беларускія спецыялісты Аляксандр Хацкевіч і Міхаіл Залеўскі пакінулі «Заглембэ» Сасновец (Польшча, Д2). Кантракты скасаваны па пагадненню бакоў.

Нагадаем, беларусы папоўнілі клуб у студзені. Хацкевіч займаў пасаду галоўнага трэнера, Залеўскага спартыўнага дырэктара.

«Заглембэ» займае апошняе месца ў чэмпіянаце Польшчы сярод каманд Д2. Напярэдадні на Хацкевіча напалі фанаты клуба.