Усе навіны

Рамашчанка аб'явіў аб адстаўцы з пасады галоўнага трэнера «Ахмата»

4 красавіка, 23:34

Экс-гулец зборнай Беларусі, галоўны трэнер «Ахмата» Міраслаў Рамашчанка падаў у адстаўку пасля паражэння ў 1/4 Кубка Расіі ў матчы супраць «Арэнбурга» (0:1).

– У распранальні пасля матчу падвялі з хлопцамі кароткія вынікі гульні. Мы паразмаўлялі з кіраўніцтвам клуба, я папрасіў аб адстаўцы, прэзідэнт клуба яе прыняў.

Думаю, гэтае рашэнне будзе правільным, з улікам таго, што застаецца 9 матчаў да канца сезона. Спадзяемся, што гэта дасць камандзе імпульс, нейкія новыя эмоцыі.

Таксама спадзяюся, што гэты крок пойдзе на карысць камандзе, і за кошт новых эмоцый удасца вырашыць задачу ў гэтым цяжкім сезоне, – сказаў Рамашчанка.

У РПЛ каманда займае 12-е месца.