Усе навіны

Томас Тухель: «Якім бы няўдалым ні быў сезон, мы ўсё яшчэ маем адну мэту – патрапіць у фінал Лігі чэмпіёнаў»

5 красавіка, 15:27

Галоўны трэнер «Баварыі» Томас Тухель заявіў, што ягоная каманда імкнецца дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў.

«Мы жадаем бачыць канкурэнцыю і мець магчымасць для розных тактычных рашэнняў. Для гэтага патрэбны розныя варыянты.

Я вельмі задаволены тым, як мы сыгралі супраць «Дортмунда». Прычын хавацца і сумаваць няма. Мы не спынімся. Мы зноў паспрабавалі падштурхнуць каманду. Да канца мы будзем ісці з высока паднятай галавой. Нас чакае добрая заключная трэніроўка, потым мы адправімся ў Хайдэнхайм.

Якім бы няўдалым ні быў сезон, мы ўсё яшчэ маем адну мэту - патрапіць на «Уэмблі» (на фінал Лігі чэмпіёнаў - заўв.). Трэба выкладвацца на поўную штодзень. Мы не можам дазволіць нашай упэўненасці і амбіцыям аслабіць нават на адзін працэнт. Мы незадаволеныя сітуацыяй, якая склалася, але зробім усё, што ў нашых сілах, каб выціснуць з яе максімум», – сказаў Тухель.

У 1/4 фіналу «Баварыя» згуляе з «Арсеналам». Пераможца гэтай пары згуляе ў паўфінале супраць «Рэала» або «Манчэстэр Сіці».