Усе навіны

«Заглембе» абвясціў пра адстаўку Хацкевіча, на чале з беларусам каманда аформіла 1 гол

6 красавіка, 11:28

«Заглембе» Сасновец аб'явіў пра спыненне супрацоўніцтва з галоўным трэнерам каманды Аляксандрам Хацкевічам.

Таксама клуб другога польскага дывізіёна пакінулі спартовы дырэктар Міхась Залеўскі і трэнер-аналітык Уладзімір Аржанаў.

Адзначаецца, што кантракты скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў.

«Заглембе» Сасновец займае апошняе, 18 месца ў польскай першай ліге. Каманда мае 13 ачкоў у 25 матчах. Табліца тут. Напярэдадні на Хацкевіча напалі заўзятары клуба.

50-гадовы беларус узначаліў «Заглембе» ў пачатку 2024 года. На чале з ім каманда правяла 6 афіцыйных матчаў, у якіх ні разу не перамагла – 2 нічыіх і 4 паражэнні з агульным лікам 1:11.

Новым коўчам «Заглембе» стаў 45-гадовы паляк Марэк Саганоўскі. Кантракт разлічаны да чэрвеня 2025 года з опцыяй падаўжэння яшчэ на сезон.