Усе навіны

Станіслаў Сувораў: «Чэрніку некамфортна быць капітанам «Шахцёра», павязка для яго – фармальнасць»

6 красавіка, 23:48

Галоўны трэнер «Шахцёра» Станіслаў Сувораў пракаментаваў выбар капітана на матч супраць брэсцкага «Дынама» (0:4) у трэцім туры ЧБ.

– Пытанне па капітане. Сёння з капітанскай павязкай выйшаў Сяргей Чэрнік, хаця на поле быў Валон Ахмедзі, які выходзіў з капітанскай павязкай раней. Гэта вашае рашэнне?

– Не, гэта выбрала каманда капітана, так. Але зараз у распранальні крыху змянілася сітуацыя. Сяргею Чэрніку некамфортна быць капітанам каманды. Але ён у любы момант выдатна можа і ўставіць сваё слова, разабрацца і без павязкі. Павязка для яго – фармальнасць. Калі яна яму перашкаджае, мы перадамо іншаму чалавеку, – падсумаваў Сувораў.