Усе навіны

Мартынаў на трэніроўцы парваў крыжападобныя звязкі, аперацыю адклалі з-за ангіны

8 красавіка, 21:21

18-гадовы беларускі нападаючы «Арэнбурга» Цімафей Мартынаў рыхтуецца да аперацыі пасля траўмы крыжападобнай звязкі калена.

Пра гэта паведаміў спартовы дырэктар клуба Дзмітрый Андрэеў.

У складзе каманды Мартынаў пакуль не правёў ніводнага афіцыйнага матчу.

– Цімафей павінен быў выйсці ў стартавым складзе на матч з «Ахматам», але раніцай на перадгульнявой трэніроўцы зрабіў няёмкі рух і парваў пярэднюю крыжападобную звязку.

Аперацыя запланавана ў Маскве, але яе прыйшлося перанесці, бо Мартынаў захварэў на ангіну. Як толькі вылечыцца, ён будзе праапераваны. Цімафей знаходзіцца пад наглядам лекараў, – сказаў Андрэеў.