Усе навіны

Роберт Левандоўскі: «Калі цяпер думаю, ці буду трэнерам – не, таму што ведаю, як гэта цяжка і колькі працы патрабуе»

10 красавіка, 20:29

Нападаючы «Барселоны» Роберт Левандоўскі распавёў, ці хоча стаць трэнерам пасля завяршэння кар'еры.

– Можаце ўявіць, што «Барселона» будзе вашым апошнім клубам?

– Усё залежыць… ад таго, як пачуваюся фізічна, што мне падказвае сэрца. Ёсць так шмат рэчаў, пра якія яшчэ не пачаў думаць, бо проста яшчэ не прыйшоў час. Усё роўна бачу на полі ці трэніроўцы, што са мной усё добра.

– А пасля завяршэння кар'еры хацелі б быць трэнерам?

– Калі думаю пра гэта цяпер – не, таму што ведаю, як гэта цяжка і колькі працы патрабуе. Хаця не ведаю, як яно будзе праз дзесяць гадоў. Магчыма, буду сумаваць па паху распранальні і вырашу паспрабаваць свае сілы.

Але не ведаю, ці быў бы гатовы да гэтага, таму што кар'ера футбаліста – гэта вялікая ахвяра, займае шмат часу. Ведаю, колькі гэта каштуе не толькі мне, але людзям вакол мяне. І кажу не толькі пра сям'ю, – сказаў Левандоўскі.

Статыстыка 35-гадовага паляка тут.