Усе навіны

«Спартыўная панарама»: «Адзінагалосна вырашана лічыць немэтазгодным правядзенне Д3 па фармаце АБФФ»

9 красавіка, 16:59

Супрацоўнік «Спартыўнай панарамы» Уладзімір Здановіч у нумары выдання за 2 красавіка паведаміў, што так званае міністэрства спорту са спасылкай на выканаўчыя камітэты Лукашэнкі не згодна з новым фарматам правядзення другой лігі.

Нягледзячы на гэта, 3 красавіка АБФФ правяла лёсаванне з улікам рэфармавання Д3.

– Па арганізацыі футбола ў рэгіёнах на калегіі [так званага] мінспорту змаглі выказацца ўсе абласныя кіраўнікі ўпраўленняў спорту і іншыя адказныя дэлегаты з рэгіёнаў, пазначыўшы, такім чынам, свой пункт гледжання. Яна аказалася ідэнтычнай ва ўсіх выступоўцаў.

Адзінагалосна было вырашана: з улікам пазіцыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў лічыць немэтазгодным правядзенне чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд у другой і трэцяй (рэгіянальнай) лігах, прапанаванага АБФФ.

Усе спецыялісты па футболе на месцах падтрымалі правядзенне нацыянальнага першынства па фармаце 2023 года, – гаворыцца ў тэксце Здановіча.