Усе навіны

Барауля пра новы фармат другой лігі: «Гэта ні з кім не ўзгаднялася, гэта дарожка ў тупік – яна і прывяла да цяперашняга крызісу»

10 красавіка, 11:07

Намеснік міністра спорту Лукашэнкі Аляксандр Барауля пракаментаваў новы фармат правядзення другой лігі, які распрацавала АБФФ.

«Удзельнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі выказаліся за фармат, які выкарыстоўваўся летась, але з дадатковым прыцягненнем да турніру дублюючых складаў клубаў наймацнейшай лігі, за выключэннем тых, якія заяўлены ў дывізіён рангам вышэй. Гэта значыць рэгіянальныя занальныя першынствы ў абласцях з фінальным рэспубліканскім раундам.

Сістэма ж, якую жадае выкарыстаць АБФФ у цяперашнім сезоне, ні з кім не ўзгаднялася, і гэта дарожка ў тупік, з якога мы актыўна спрабуем выйсці. Па сутнасці, яна і прывяла да цяперашняга крызісу: здымаем вяршкі, а астатнія няхай выжываюць, як хочуць. Гэта ў корані няверна. Нам трэба паднімаць і падцягваць сярэдні ўзровень беларускага футбола. Гэта шлях няпросты, ён патрабуе часу, але яго неабходна прайсці», – сказаў Барауля.