Усе навіны

Чыноўнік выканкама Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці Хоміч: «Падтрымліваем рашэнне пра правядзенне другой лігі ў леташнім фармаце»

10 красавіка, 11:53

Чыноўнік выканкама Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці Юры Хоміч расказаў, што падтрымцы леташняга фармату правядзення другой лігі.

«Брэсцкая вобласць, як і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў краіны, падтрымлівае рашэнне пра правядзенне чэмпіянату Беларусі ў другой лізе ў леташнім фармаце. А менавіта, спаборніцтвы занальных першынстваў у вобласці на пачатковай стадыі, а далей фінальныя матчы на рэспубліканскім узроўні. У Брэсцкай вобласці будуць прадстаўлены зоны «Усход» і «Захад», падзеленыя па тэрытарыяльным прынцыпе для найменшай фінансавай нагрузкі на рэгіёны», – сказаў Хоміч.