Усе навіны

Барауля пра стартавыя ўзносы для ўдзелу ў ЧБ: «АБФФ падняла іх у два разы! На якой падставе? Гэта істотныя грошы»

10 красавіка, 12:16

Намеснік міністра спорту Лукашэнкі Аляксандр Барауля пракаментаваў павелічэнне стартавых узносаў для каманд за права ўдзелу ў ЧБ.

«Узнімалася пытанне неабгрунтаванага павелічэння стартавых узносаў для каманд за права ўдзелу ў чэмпіянаце краіны. Федэрацыя падняла іх у два разы! Узнікла законнае пытанне: на якой падставе? Выразных адказаў атрымаць не ўдалося. А для сціплых калектываў з рэгіёнаў гэта істотныя грошы», – сказаў Барауля.