Усе навіны

Яўген Бярозкін: «Зычу БАТЭ перазагрузіцца і зноў выйсці на топ-узровень»

10 красавіка, 17:45

Беларускі паўабаронца «Кызыл-Жара» Яўген Бярозкін пракаментаваў сітуацыю ў беларускім футболе.

– Як вам гульня беларусаў у таварыскіх матчах з Чарнагорыяй і Мальтай? Паражэнне і нічыя з нулём забітых галоў…

– З Чарнагорыяй, вядома, маглі дабіцца лепшага выніку. Нажаль, не рэалізавалі свае моманты. Часам глядзеліся нядрэнна. Матч з Мальтай убачыць не ўдалося.

– Ці сочыце за беларускай вышэйшай лігай?

– Не сказаць, што пільна. Канешне, гляджу вынікі, хто як згуляў і на якім месцы знаходзіцца.

– На чыім баку вашыя перавагі?

– Зычу ўдачы «Тарпеда-БелАЗу» ўнутры краіны і ў еўракубках, БАТЭ – перазагрузіцца і зноў выйсці на топ-узровень.

Ды і ў цэлым жадаю нашаму чэмпіянату квітнець і вяртацца на былыя вышыні. Каб каманды выходзілі ў групу еўракубкаў, а футбалісты атрымлівалі прапановы з топ-чэмпіянатаў, – сказаў Бярозкін.