Усе навіны

Зборная Ізраіля разлічвае ў будучыні згуляць на Кубку Амерыкі

12 красавіка, 14:20

Ізраільская футбольная асацыяцыя (IFA) падпісала новае пагадненне з канфедэрацыяй КАНМЕБОЛ.

У Ізраілі разлічваюць, што гэта дазволіць зборнай магчымасць згуляць на будучых Кубках Амерыкі.

IFA заявіла, што ганарыцца фактам свайго далучэння да «цудоўнай сям'і КАНМЕБОЛ», членамі якой з'яўляюцца чэмпіёны свету, зборная Аргенціны, а таксама пяціразовыя ўладальнікі гэтага трафея, зборная Бразіліі.

Нагадаем, што Ізраіль з'яўляецца членам УЕФА з 1994 года.