Усе навіны

Палмер – аўтар самага хуткага ідэальнага хет-трыку ў чэмпіянаце Англіі

16 красавіка, 15:05

Паўабаронца «Чэлсі» Коўл Палмер адзначыўся покерам у матчы 33-га тура чэмпіянату Англіі супраць «Эвертана» (6:0).

Першы гол Палмер забіў левай нагой, другі – галавой, трэці – правай нагой. Такім чынам, 21-гадовы ангелец паставіў новы рэкорд па самым хуткім ідэальным хет-трыку – ён зрабіў яго за 29 хвілін матчу.

Ідэальным хет-трыкам называюць тры галы, забітыя абедзвюма нагамі і галавой.

Таксама пасля матчу з «Эвертанам» Палмер стаў першым гульцом у гісторыі «Чэлсі», які забіў у сямі хатніх гульнях запар.