Усе навіны

«Рэал» кантактаваў з агентамі Ёра – на цэнтрбека «Ліля» прэтэндуе і «ПСЖ»

19 красавіка, 20:35

Галоўнай мэтай «Рэала» як новага цэнтральнага абаронцы застаецца Лэні Ёра з «Ліля», паведаміў інсайдэр Фабрыцыо Рамана.

Мадрыдцы ўжо кантактавалі з агентамі футбаліста, за якога будзе змагацца і «ПСЖ». Ключавым у гэтым магчымым трансферы будзе рашэнне «Ліля» аб кошце гульца.

Ёра хоча да канца красавіка вызначыцца з будучыняй. У гэтым сезоне ён забіў 3 галы ў 37 матчах, статыстыка 18-гадовага француза – тут.

Трансфер Ёра ў «Рэал» паўплывае на рашэнне Начо пакінуць клуб. Раней была інфармацыя, што кантракт з іспанцам прадоўжаць.

Трансферныя навіны Ла Лігі – чытайце тут.