Усе навіны

Пірс Морган: «Чэлсі» – хадзячая катастрофа, поўная разбэшчаных дзяцей, якія спрачаюцца аб тым, хто будзе біць пенальці

20 красавіка, 19:06

Брытанскі журналіст і заўзятар «Арсенала» Пірс Морган раскрытыкаваў «Чэлсі».

«Я разумею, чаму Кубак Англіі настолькі важны для заўзятараў «Чэлсі» – гэта Святы Грааль пасрэднага клуба з сярэдзіны турнірнай табліцы.

«Чэлсі» быў вялікім клубам, але зараз гэта хадзячая катастрофа, поўная непатрэбных разбэшчаных дзяцей, якія сварацца за тое, хто будзе выконваць пенальці. Сорамна.

Мне будзе прыемна глядзець, як «Чэлсі» зноў прайграе», – напісаў Морган у твітары.

20 красавіка «Чэлсі» згуляе з «Манчэстэр Сіці» ў паўфінале Кубка Англіі.