Усе навіны

Апанас пра 4:0 з Азербайджанам: «У зборнай Беларусі U-16 ужо ёсць менталітэт пераможцаў, яны імкнуцца ва ўсіх гульнях выйграваць»

24 красавіка, 13:04

Галоўны трэнер зборнай Беларусі U-16 Валерый Апанас пракаментаваў разгромную перамогу ў матчы з аднагодкамі з Азербайджана (4:0) у рамках першай сустрэчы турніру развіцця УЕФА.

– Можна сказаць, што ў хлопцаў ужо ёсць менталітэт пераможцаў, яны імкнуцца ва ўсіх гульнях выйграваць. Але калі першы тайм спадабаўся мне па структуры гульні, гульні ў нападзе і ў абароне, то другі… Скажу так, людзі якія выйшлі на замену – замест таго каб узмацніць гульню, яны яе аслабілі. Трэба паразмаўляць крышку ў распранальні, спытаць, навошта яны тут знаходзяцца, матываваць.

– 6 замен у перапынку – гэта кажа аб тым, што мы глядзім на будучыню, на матчы 26 і 28 красавіка?

– Па-першае, ёсць правілы гэтага турніру, каб гульцы згулялі не менш за 90 хвілін. Па-другое, калі мы не ўбачым гульцоў зараз, то дзе мы гэта яшчэ зробім? А тут – стрэсавая сітуацыя, добры міжнародны спарынг. Бачым недахопы, будзем іх выпраўляць, – сказаў Апанас.