Усе навіны

Трэнер «Віслы» Рудэ: «Бюракратычныя праблемы Чычкана ўдалося вырашыць, і ён дапамог нашай камандзе»

27 красавіка, 10:21

Галоўны трэнер кракаўскай «Віслы» Альберт Рудэ пракаментаваў дэбют беларускага галкіпера Антона Чычкана ў пераможным матчы супраць «Падбескідзэ» (3:1).

«У нашай камандзе на кожную пазіцыю вялікая канкурэнцыя. І я павінен прыняць рашэнні, хто з гульцоў больш дапаможа камандзе. І цяпер мы палічылі, што Антон у стане гэта зрабіць. Ён гэта заслужыў.

Раней ён разбіраўся з бюракратычнымі праблемамі. У выніку, іх удалося вырашыць, і сёння Чычкан змог дапамагчы нашай камандзе.

Што тычыцца наступнай гульні, то па пазіцыі галкіпера мы прымем рашэнне пазней», – сказаў Рудзе.