Усе навіны

Футбаліст «Віцебска» Башылаў: «БАТЭ быў флагманам у мой першы прыход у Беларусь. Што цяпер адбываецца з клубам я не ведаю»

27 красавіка, 11:18

Паўабаронца «Віцебска» Міхаіл Башылаў пракаментаваў перамогу над БАТЭ (1:0).

– Як пракаментуеце ход паядынку?

– Супернік валодаў мячом, а мы стваралі небяспечныя моманты ля іх брамы.

– Каманда гуляе «касцяком», мясцовымі хлопцамі, якія былі з клубам яшчэ ў Першай лізе. На дадзены момант «Віцебск» размяшчаецца на 5 месцы ў турнірнай табліцы. Што паслужыла такому рыўку не з самым багатым запасам кадраў?

– Трэнерская праца і, вядома, жаданне хлопцаў даказваць і паказваць, што вартыя быць у вышэйшай лігі, а не проста тут знаходзіцца.

– У мінулым сезоне вы гулялі за казахстанскі «Туран». Ці адчуваецца розніца паміж гульнёй там і ў нашым чэмпіянаце?

– Чэмпіянаты абсалютна розныя, у кожнага ёсць свая спецыфіка і параўноўваць я б не стаў.

– Ваш былы аднаклубнік Уладзіслаў Ложкін таксама далучыўся да каманды з БВЛ – мазырскай «Славіі». У другім туры вам не ўдалося сустрэцца з-за выдалення ў 1-м туры. Хацелі б сустрэцца з Уладам на футбольным полі? Ці можаце вы сказаць пра яго, як пра чалавека, так і пра гульца?

– Спадзяюся сустрэнемся і на футбольным полі і не раз. Добры хлопец і вельмі перспектыўны футбаліст. Лыжка, прывітанне!

– БАТЭ – вельмі вялікі клуб з гісторыяй. Флагман беларускага футбола. Аднак у гэтым сезоне клуб ідзе на 11 месцы ўсяго з 5 ачкамі ў актыве. Калі параўноўваць цяперашні БАТЭ і версію трохгадовай даўнасці. Чаму клуб паказвае такія вынікі ў гэтым сезоне?

– Так, БАТЭ быў флагманам нават у мой першы прыход у Беларусь. Што цяпер адбываецца з клубам я не ведаю, гэта не да мяне пытанне, – сказаў Башылаў.