Усе навіны

Масесаў пра перамогу над БАТЭ: «Віцебску» ўдалося два таймы кантраляваць гульню»

27 красавіка, 11:53

Абаронца «Віцебска» Ян Масесаў пракаментаваў пераможны вынік у матчы з БАТЭ (1: 0).

– Які тайм атрымаўся камандзе: першы ці другі? Было відаць, што барысаўчане эпізодамі падселі на сваёй палове поля.

– Мне здаецца камандзе ўдалося два таймы кантраляваць гульню. Але так як забілі ў першым тайме і стваралі больш момантаў – скажу, што першы тайм у нашым выкананні атрымаўся.

– Каманда пасля не вельмі добрага старту выйграе тры сустрэчы запар. У чым сакрэт поспеху?

– Ніякага сакрэту тут няма, ідзем ад гульні да гульні і дамагаемся станоўчых вынікаў.

– Якія словы казаў Аляксандр Валер'евіч у перапынку сустрэчы?

– Давайце не будзем раскрываць таямніцы, што было ў распранальні – застанецца ў распранальні.

– Наколькі псіхалагічна дапамог гол «у распранальню». Ці лягчэй было гуляць у другім тайме, ведаючы, што вядзеце ў ліку?

– Псіхалагічна 80 %, што дапамог нам гол у распранальню. Не сказаў бы, што было лёгка гуляць пасля забітага гола, мы стараліся паказваць сваю гульню і ствараць свае галявыя моманты, – сказаў Масесаў.