Усе навіны

Цімаці Кастань: «Адзіная мэта, якую можа мець Бельгія на Еўра-2024 – выйграць турнір»

9 траўня, 11:50

Абаронца зборнай Бельгіі Цімаці Кастань падзяліўся чаканнямі ад Еўра-2024.

«Адзіная мэта, якую можам мець на Еўра-2024 – выйграць турнір. Трэцяе месца мала што дасць. Мэта турніру – выйграць яго.

Мы ведаем, што гэта будзе вельмі складана. Ёсць каманды, якія з'яўляюцца большымі фаварытамі, чым мы. Але мы едзем туды, каб перамагаць. Калі мы паедзем туды толькі дзеля таго, каб перажыць групавы этап – нічога не даможамся. На турніры можа адбыцца што заўгодна. Спадзяемся здзівіць усіх», – сказаў Кастань для Eleven/DAZN.