Усе навіны

Расійскі аматарскі «Эгрысі» памерлага Уткіна прапанавалі купіць ад імя віцебскага «Вялеса-2020» за 380 тысяч долараў

9 траўня, 22:01

Віцебскі «Велес-2020» (Д3) накіраваў прапанову аб куплі расійскага аматарскага клуба «Эгрысі» з медыялігі.

У лісце, які размясціў тэлеграм-канал «Вільготны футбол», паведамляецца, што беларускі клуб дзякуючы набыцці «Эгрысі» збіраўся выступіць у медыялізе. Прапанаваная сума: 35 мільёнаў расiйскіх рублёў (380 тысяч дoлараў).

Нагадаем, клубам «Эгрысі» валодаў расiйскі каментатар Васіль Уткін, які пайшоў з жыцця 19 сакавіка.

«Велес-2020» выступіць у гэтым сезоне ў Д3 у віцебскім дывізіёне.