Усе навіны

«Эгрысі»: «Ліст пра продаж ад віцебскага «Вeлеса-2020» выглядае несур'ёзна – як спам, які рассылаецца ў вялізных колькасцях»

9 траўня, 21:15

Расійскі аматарскі клуб «Эгрысі», які выступае ў медыялізе, адрэагаваў на прапанову аб куплі ад «Вeлеса-2020» (Д3).

– Сума [380 тысяч дoлараў] выглядае вельмі дзіўнай. Як я ўжо не раз казаў, гэтага бюджэту хопіць нам на каманду максімум на год, і тое не факт. Дык і які профіт для нас у гэтай угодзе? Проста атрымаць грошай, падзяліць паміж ігракамі і перастаць існаваць?

Прапанова несур'ёзная. Проста ліст на электронную пошту і прымацаваны скан у ватсапу. Выглядае, як спам, які рассылаецца ў велізарных колькасцях на электронную пошту, –гаворыцца ў паведамленні клуба.