Усе навіны

РПЛ: «Урал» Ганчарэнкі згуляў унічыю з «Факелам», «Арэнбург» Сівакова саступіў «Лакаматыву»

12 траўня, 18:25

З 10 па 12 траўня пройдуць матчы каманд з беларускай прысутнасцю ў 28-м туры РПЛ.

10 траўня

«Крылы Саветаў» Ягора Карпіцкага і Кірыла Пячэніна саступілі «Ахмату» (0:2). Карпіцкі ўвесь матч правёў у запасе, Пячэнін, выйшаўшы на 64-й хвіліне матчу, вынiковымі дзеяннямі не вызначыўся.

11 траўня

«Рубін» Аляксандра Мартыновіча перамог «Растоў» (3:1). Беларус адгуляў матч цалкам і вызначыўся голам на 38-й хвіліне.

«Балтыка» Віталя Лісаковіча, Юрыя Кавалёва і Кірыла Капленкі саступіла «Дынама» без Андрэя Кудраўца (2:3). Капленка аформіў другі гол на 68-й хвіліне пры галявой перадачы Лісаковіча. Лісаковіч выйшаў з першых хвілін і пакінуў поле на 74-й хвіліне, Кавалёў выйшаў з першых хвілін і быў заменены на 87-й хвіліне. Каплёнка правёў усю гульню на полі. Кудравец у заяўку не патрапіў.

12 траўня

«Арэнбург» Міхаіла Сівакова і Цімафея Мартынава саступіў «Лакаматыву» (0:2). Сівакоў усё 90 хвілін правёў у запасе, Мартынаў не патрапіў у заяўку на матч.

«Урал» Віктара Ганчарэнкі, Ягора Філіпенкі, Уладзіслава Малькевіча, Валерыя Бачарава, Дзяніса Шчарбіцкага і Арцёма Канцавога згуляў унічыю з «Факелам» (0:0). Філіпенка, Бачараў, Канцавы правялі ўвесь матч на лаве запасных. Малькевіч і Шчарбіцкі не патрапілі ў заяўку на матч.

Найлепшыя букмекеры

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...