Усе навіны

Кірэеў пра падаўжэнне кантракту з «Льерсам»: «Вырашыў, што не варта занадта хутка сыходзіць і рабіць крок наперад»

10 траўня, 13:49

Нападаючы «Льерса» Максім Кірэеў распавёў пра тое, чаму вырашыў падаўжыць кантракт з клубам.

– Чаму прыняў рашэнне падоўжыць кантракт з «Льерсам»?

– Я не так шмат гуляў у мінулым сезоне. У яго пачатку не мог паказаць максімум. Вырашыў, што не варта надта хутка сыходзіць і рабіць крок наперад. Жадаю тут падрасці, набрацца досведу. А па заканчэнні наступнага сезона, можа быць, пастаўлю перад сабой новую мэту. План такі.

– Ці былі іншыя прапановы?

– Прапановы ёсць заўсёды. Але вырашыў, што варыянт з «Льерсам» для мяне зараз самы цікавы.

– Дэбютны сезон на дарослым узроўні ацэніш як цалкам паспяховы?

– Я вельмі самакрытычны чалавек. Жадаю працаваць і гуляць як мага лепш. Таму не скажу, што сезон быў добры. Думаю, я магу і мушу рабіць больш. Першы год мяне шмат чаму навучыў. Буду выкарыстоўваць гэты досвед, каб другі год атрымаўся лепш.

– У той жа час у другой частцы сезона ты забіў тры прыгожыя мячы, атрымаў выклік у зборную Беларусі…

– Так, але футбол – такая праца, што ўсё непрадказальна і вельмі хутка мяняецца. Было цяжка. 6-7 месяцаў я граў мала. Але прыйшоў новы трэнер Свен Вандэнбрук. У яго было давер да мяне. Я пачаў гуляць і рабіць тую працу, што і трэба. Да таго ж пасталеў – на полі і проста ў жыцці, – адзначыў Кірэеў.