Усе навіны

Эмануэль Макрон: «Разлічваю, што «Рэал» адпусціць Мбапэ для ўдзелу ў Алімпіядзе»

11 траўня, 18:56

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон выказаў жаданне, каб Кіліян Мбапэ згуляў за зборную ў Парыжы-2024.

«У мяне няма канкрэтных каментароў, акрамя таго, што разлічваю, што «Рэал» адпусціць Кіліяна для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, каб ён мог гуляць за зборную Францыі», – сказаў Макрон.

Алімпійскі футбольны турнір правядуць з 24 ліпеня па 10 жніўня.